Вуліца Дзімітрава (Віцебск)
ВіцебскВуліца Дзімітрава — вуліца ў цэнтральнай частцы Віцебска. Названая ў 1933 годзе ў гонар балгарскага палітычнага дзеяча Георгі Дзімітрава. Працягласць ад вуліцы Савецкай Арміі да Ганчарнай складае 1 400 м. Забудавана 2—4-павярховымі дамамі. Між вуліцай Дзімітрава і вуліцай Будзённага размешчана зялёная зона. На сваім працягу вуліца перасякаецца з вуліцамі Кірава, Зяньковай, Еўсцігнеева, Генерала Белабародава.
Read article




